Беларуская Служба

Зяленскі ўшанаваў загінулых абаронцаў айчыны

29.08.2023 16:45
29 жніўня адзначаецца Дзень памяці абаронцаў Украіны, якія загінулі ў барацьбе за незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць сваёй дзяржавы.
Аўдыё
  • Зяленскі ўшанаваў загінулых абаронцаў і абаронцаў
Уладзімір Зяленскі з вайскоўцамі фота: профіль У.Зяленскага ў «Фэйсбуку»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Дзень памяці загінулых абаронцаў усклаў кветкі да Сцяны Памяці загінулых воінаў у Кіеве. Ён адзначыў, што кожны год 29 жніўня ўшаноўваецца памяць украінцаў і ўкраінак, якія аддалі жыцці, абараняючы сваю радзіму.

слухайце аўдыёфайл

Зяленскі таксама перадаў ордэны «Залатая Зорка» членам сем'яў украінскіх абаронцаў, якія былі ўдастоеныя звання Героя Украіны пасмяротна.

29 жніўня адзначаецца Дзень памяці абаронцаў Украіны, якія загінулі ў барацьбе за незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць сваёй дзяржавы. Гэты дзень устаноўлены ўказам прэзідэнта Украіны ад 23 жніўня 2019 года.

Памяць абаронцаў Украіны ўшаноўваюць 29 жніўня невыпадкова. Менавіта ў гэты дзень у 2014 годзе падчас Ілавайскай аперацыі адбыўся магутны прарыў украінскай групы войскаў з расійскага акружэння, падчас якога загінула найбольшая колькасць украінскіх воінаў.

вс

здымак ілюстрацыйны