Беларуская Служба

Украінскія дроны атакавалі Расію

30.08.2023 08:56
Адзін з беспілотнікаў зачапіў паліўную інфраструктуру, размешчаную ў аэрапорце, што выклікала буйны пажар.
Ілюстрацыйны здымакКрыніца: Генштаб УСУ

Дроны атакавалі аэрапорт у Пскове на паўночным захадзе Расіі, за 700 кілямэтраў ад Украіны, паведамляе незалежны расійскі партал «Медуза».

Адбыўся сур'ёзны пажар. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма.

Людзі, якія жывуць побач з аэрапортам, пацвердзілі, што чулі выбухі і стрэлы з аўтаматычнай зброі.
Аэрапорт атакавалі ад 10 да 20 беспілотнікаў. Салдаты спрабавалі збіць іх са стралковай зброі.

У аэрапорце Пскоў дыслакуецца 334-ы ваенна-транспартны полк, узброены самалётамі Іл-76. Адзін з беспілотнікаў зачапіў паліўную інфраструктуру, размешчаную ў аэрапорце, што выклікала буйны пажар.Неба па ўсім рэгіёне было закрыта для самалётаў.

Як паведамілі расійскія ўлады, у выніку начной атакі дронаў на расійскі аэрадром у Пскове, пашкоджаныя чатыры ваенныя транспартныя самалёты ІЛ-76. Гэты аэрапорт выкарыстоўваецца як для вайсковых, так і для цывільных мэтаў.

Украінскія дроны атакавалі таксама Цэнтральную федэральную акругу, у тым ліку Маскву. Расійскія ўлады сцвярджаюць, што збілі абʼекты. Выбухі адбыліся таксама ў Брянску на захадзе Расіі. Там мэтай украінскіх атакі былі склады паліва, а таксама прадпрыемства па вытворчасці мікраэлектронных прылад.

Паводле ўкраінскага сайту РБК-Украіна начная атака Украіны на Расію была самай буйной ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

яс