Амерыканскі інстытут ваенных даследаванняў (ISW) паведамляе, што пастаўленыя НАТО артылерыйскія сістэмы з радыусам дзеяння 30-40 км. могуць знішчаць расійскія гарматы, што прымусіла расіян адсунуць артылерыю далей ад лініі фронту.
Прадстаўнік украінскага генштаба палкоўнік Сяргей Баранаў заявіў, што ўкраінцы дасягнулі парытэту ў контрбатарэйнай барацьбе, гэта значыць знішчэнні артылерыяй атакуючай артылерыі праціўніка.
У прыватнасці, гэта стала магчымым дзякуючы артылерыйскім сістэмам, пастаўленым краінамі NATO: яны маюць радыус дзеяння да 40 км., у той час як артылерыя, якую выкарыстоўваюць расіяне, мае радыус дзеяння не больш за 28 км., у сярэднім толькі 24 км., сказаў Баранаў.
У канцы ліпеня прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў сігналізавалі, што армія пачынае фактычна аслабляць расійскія магчымасці ў выкарыстанні артылерыяй, паведамляе ISW.
Амерыканскі аналітычны цэнтр таксама адзначае заявы прадстаўнікоў украінскай улады аб прасоўванні арміі на фронце ў Данецкай і Запарожскай абласцях. Намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр заявіла ў чацвер, што ўкраінскія сілы выйшлі да гарадоў Наваданілаўка і Новапракопаўка на захадзе Запарожскай вобласці. Маляр таксама паведаміла, што ўкраінцы прасунуліся ў бок Бахмута.
PAP