У Галоўным упраўленні разведкі Міністэрства абароны Украіны пацвердзілі паражэнне двух расійскіх караблёў у выніку начной атакі па Севастопальскім марскім заводзе імя Арджанікідзэ.
Пашкоджаны вялікі расійскі дэсантны карабель і падлодка, перадае «РБК-Украіна».
«Ёсць пашкоджанне суднарамонтнага заводу імя Арджанікідзэ ў горадзе Севастопалі, у прыватнасці, абсталявання. Калі казаць аб плаваючых сродках, то мы можам зараз пацвердзіць паражэнне вялікага дэсантнага карабля і падлодкі», – адзначылі ў разведцы.
Раней паведамлялася, што, паводле розных звестак, пашкоджанні атрымалі вялікі расійскі дэсантны карабель «Ропуча» і падлодка-носьбіт ракетаў «Калібр» або падводная лодка «Растоў-на-Доне» і вялікі дэсантны карабель «Мінск».
Расійскія акупацыйныя ўлады заявілі, што Севастопаль атакавалі дзесяць крылатых ракет і тры марскія дроны.
Паводле папярэдніх і неафіцыйных звестак, у выніку атакі загінулі два чалавекі, яшчэ 26 – пацярпелі.
нг