Беларуская Служба

У Румыніі выяўленыя аскепкі чарговага расійскага беспілотніка

13.09.2023 16:46
Раней у мінабароны заяўлялі, што ў экстранныя службы паступалі званкі аб магчымых выпадках падзення беспілотнікаў у гэтым раёне.
Rumuńskie służby znalazły w środę szczątki rosyjskiego drona, kilka kilometrów od granicy rumuńskiej z Ukrainą na Dunaju
Rumuńskie służby znalazły w środę szczątki rosyjskiego drona, kilka kilometrów od granicy rumuńskiej z Ukrainą na DunajuANDREEA CAMPEANU / Reuters / Forum

Румынскія вайскоўцы заявілі, што выявілі аскепкі яшчэ аднаго беспілотніка ў краіне, у некалькіх кіламетрах ад мяжы з Украінай на Дунаі. Яны ўпалі на румынскую тэрыторыю, верагодна, падчас сённяшняй расійскай атакі на порт Ізмаіл на поўдні Украіны.

Напады на рачныя парты Украіны, усяго ў сотнях метраў ад румынскай мяжы, павялічылі рызыкі для бяспекі НАТА, члены якой маюць абавязак узаемнай абароны.

Калі факт пацвердзіцца, гэта будзе ўжо трэці раз за апошнія дні, калі фрагменты дрона былі знойдзеныя на тэрыторыі Румыніі.

«Экіпаж верталёта IAR 330 Puma ВПС Румыніі... (ідэнтыфікаваў) аскепкі, якія маглі быць ад беспілотніка. Яны раскіданыя на плошчы ў некалькі дзясяткаў метраў», – гаворыцца ў заяве міністэрства абароны.

Раней у мінабароны заяўлялі, што ў экстранныя службы паступалі званкі аб магчымых выпадках падзення беспілотнікаў у гэтым раёне.

Некалькі дзён таму крыху бліжэй да мяжы з Украінай таксама знайшлі фрагменты беспілотніка – верагодна, назіральнага.

Крыніца: reuters.com

нг