У чацвер, 14 верасня Ваенная контрразведка Службы бяспекі Украіны і Ваенна-марскія сілы Украіны правялі ўнікальную спецаперацыю каля Еўпаторыі – быў знішчаны расійскі комплекс СПА «Трыумф» коштам 1,2 млрд долараў. Па мэты эфектыўна адпрацавалі беспілотнікі і ракеты «Нептун», – паведамляе СБУ.
Спачатку беспілотнікі СБУ ўразілі «вочы» комплексу – радары і антэны. А пасля вываду са строю радыёлакацыйных станцый, падраздзяленні ВМС двума крылатымі ракетамі «Нептун» ударылі па пускавых комплексах С300/400 «Трыумф».
У СБУ анансавалі «новыя сюрпрызы», якія чакаюць расіянаў у Крыме. Каля акупаванай Еўпаторыі сканцэнтравана шмат ваенных аб'ектаў РФ, якія зʼяўляюцца законнымі мэтамі для Украіны.
Уначы ў мясцовых сацсетках паведамлялі аб прылёце беспілотнікаў і выбухах недалёка ад Еўпаторыі, а ў папярэднюю ноч Украіна ажыццявіла паспяховы ўдар па суднарамонтным заводзе ў Севастопалі. Тады былі пашкоджаныя падводная лодка «Растоў на Доне» і дэсантны карабель «Мінск» Чарнаморскага флоту РФ.
iar/unian/эж