Як растлумачыў генеральны сакратар НАТА, «большасць войнаў доўжацца даўжэй, чым чакалася, калі яны пачыналіся», і менавіта таму Альянс павінен рыхтавацца да доўгай вайны ва Украіне«.
«Мы ўсе імкнемся да хуткага міру. У той жа час мы павінны ўсведамляць: калі прэзідэнт Зяленскі і ўкраінцы перастануць ваяваць, іх краіна перастане існаваць. Калі прэзідэнт Пуцін і Расія складуць зброю, у нас будзе мір», – дадаў ён.
Столтэнберг падкрэсліў, што пасля завяршэння вайны Украіна павінна будзе атрымаць гарантыі бяспекі, каб расійская агрэсія супраць яе не паўтарылася.
«Мірнае пагадненне не павінна служыць для Расіі перадышкай, каб яна потым зноў напала (на Украіну. – Рэд.). Мы не можам больш дазволіць Расіі ставіць пад пагрозу бяспеку ў Еўропе. Няма ніякіх сумневаў, што Украіна ў рэшце рэшт будзе ў НАТА», – адзначыў генеральны сакратар НАТА.
У мінулым месяцы канадскі прэм'ер Джасцін Трудо заявіў, што дзяржавы «Групы сямі» усведамлялі працяглы характар поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны і гатовы падтрымліваць Кіеў столькі, колькі спатрэбіцца.
У той жа час прэзідэнт ЗША Джо Байдэн лічыць, што вайна ва Украіне не працягнецца гадамі, паколькі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін з часам прыме рашэнне, што гэта не ў інтарэсах Расіі.
pravda.com.ua /вх