Беларуская Служба

Паўднёвая Карэя перадасць Украіне тэхніку для прарыву праз мінныя загароды

18.09.2023 19:07
Пачынаючы з 2025 года Паўднёвая Карэя выдзеліць Украіне фінансавую дапамогу на суму 2 млрд долараў.
Сцяг Паўднёвай Карэіфота: Pixabay.com/OpenClipart-Vectors

Урад Паўднёвай Карэі прадаставіць Украіне два сапёрныя танкі К600 «Насарог» для прарыву праз расійскія мінныя палі, паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на паўднёвакарэйскае выданне Chosun.

Адзначаецца, што на рашэнне Паўднёвай Карэі паўплываў візіт лідара КНДР Кім Чэн Ына ў Расію і чаканне таго, што падтрымка Паўночнай Карэяй расійскіх узброеных сіл, у тым ліку боепрыпасы, узмоцніцца.

Як піша выданне, танк абсталяваны плугам для пошуку закапаных мін, а таксама мае «магнітаадчувальную прыладу нейтралізацыі мін», якая можа выяўляць міны на адлегласці да 5 метраў.

У сярэдзіне ліпеня ў Кіеў з візітам прыязджаў прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ель. Падчас візіту ён паабяцаў павялічыць вайсковую і гуманітарную дапамогу ў барацьбе з Расіяй. Пазней улады Паўднёвай Карэі заявілі, што да канца 2024 года выдзеляць Украіне дапамогу ў памеры 300 млн долараў. А пачынаючы з 2025 года Паўднёвая Карэя выдзеліць Украіне фінансавую дапамогу на суму 2 млрд долараў.

вс