Беларуская Служба

Украінскай арміі ўдалося прарваць найважнейшы ўчастак расійскай абароны ў Бахмуце

19.09.2023 12:34
Уваход украінскай арміі ў ваколіцы Бахмута з'яўляецца важным крокам да выдалення расіян з самога горада.
3- -        ,
3-я дэсантна-штурмавая брыгада Узброеных сіл Украіны ў Кіеве паказвае зброю, выстаўленую падчас дабрачыннага забегу PAP/EPA/OLEG PETRASYUK

Украінскай арміі ўдалося прарваць найважнейшы ўчастак расійскай абароны ў Бахмуце Данецкай вобласці, заявіў генерал сухапутных войскаў Аляксандр Сырскі. Ён падкрэсліў, што ўваход украінскай арміі ў ваколіцы Бахмута з'яўляецца важным крокам да выдалення расіян з самога горада.

Эксперты кажуць, што такія штурмавыя дзеянні могуць істотна паўплываць на ход контрнаступлення. Як кажа вайсковы аналітык Раман Світан, расіяне ўжо не змогуць вярнуцца на ранейшыя пазіцыі:

-Мы палепшылі нашы пазіцыі. Расіяне, вядома, хочуць вярнуцца і ў бліжэйшы час там будуць жорсткія баі, яны будуць спрабаваць вярнуць сабе гэтыя землі, але гэта будзе для іх вельмі цяжка.

На думку ўкраінцаў, у баях у раёне Бахмута былі цалкам разгромленыя лепшыя падраздзяленні расійскай арміі – 72-я асобная мотастралковая брыгада, 31-я і 83-я асобныя дэсантна-штурмавыя брыгады.

ав

Адзін чалавек пацярпеў у выніку начной атакі расійскіх беспілотнікаў на Львоў

19.09.2023 08:37
Выбухі ўначы таксама прагрымелі ў Крывым Рогу, Адэсе, Краматорску, Славянску і Харкаве.