Украінцы б'юць па вайсковых абʼектах на акупаваным Расіяй паўвостраве. Яны знішчаюць тэхніку і групы салдат праціўніка.
Раніцай у акупаваным Севастопалі прагрымелі выбухі. Жыхары паведамляюць, што з прыморскага раёна горада падымаецца дым.
Учора ўкраінскія ракеты разарваліся ў Севастопалі. Яны білі па галоўным штабе Чарнаморскага флоту Расіі. Паводле звестак украінскай выведкі, там загінулі 9 расійскіх афіцэраў, 16 атрымалі раненні, у тым ліку генералы.
На гэтым тыдні ўкраінцы таксама атакавалі ракетамі і беспілотнікамі расійскі ваенны аэрапорт у Крыме. Выкарыстоўваюцца ракеты Storm Shadow.
На мінулым тыдні ўкраінскія сілы пашкодзілі два расійскія караблі, у тым ліку падводную лодку, якія прышвартаваліся ў крымскім порце.
Тым часам уначы расіяне атакавалі цывільныя абʼекты ў глыбіні Украіны, у тым ліку ракетамі і беспілотнікамі ў Адэскай і Днепрапятроўскай абласцях.
У выніку ўчорашняга расійскага ракетнага абстрэлу Крамянчука пацярпелі больш за 30 чалавек.
яс