Беларуская Служба

Нобелеўскую прэмію міру атрымала іранка, якая 31 год правядзе ў турме

06.10.2023 12:02
Наргес Махамадзі 51 год. Яе арыштоўвалі 13 разоў, зараз яна знаходзіцца ў турме.
Наргес Махамадзі PAP/EPA/MAGALI GIRARDIN

Нобелеўскую прэмію міру атрымала іранская праваабаронца Наргес Махамадзі. У абгрунтаванні, абвешчаным у Осла, гаворыцца, што прэмія прысуджана за «барацьбу супраць прыгнёту жанчын у Іране і барацьбу за прасоўванне правоў чалавека і свабоды для ўсіх».

«Сёлетняя Нобелеўская прэмія міру таксама аддае даніну павагі сотням тысяч людзей, якія выступілі супраць палітыкі дыскрымінацыі і прыгнёту тэакратычнага рэжыму ў дачыненні да жанчын», – гаворыцца ў паведамленні.

Наргес Махамадзі 51 год. Яе арыштоўвалі 13 разоў. Іранскі рэжым прысудзіў яе ў агульнай складанасці да 31 года пазбаўлення волі і 154 удараў бізуном. Зараз яна знаходзіцца ў турме.

Летась Нобелеўскую прэмію міру атрымалі беларускі апазіцыянер Алесь Бяляцкі, арганізацыі «Мемарыял» і «Цэнтр грамадзянскіх свабод». Дагэтуль сярод узнагароджаных: Сусветная харчовая праграма, Еўрапейскі Саюз, былы прэзідэнт ЗША Барак Абама, былы генеральны сакратар ААН Кофі Анан і былы прэзідэнт ПАР Нэльсан Мандэла.

Сёлета Нобелеўскі камітэт атрымаў 305 намінацый, у тым ліку 212 чалавек і 93 арганізацыі.

ав

Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі за мРНК-вакцыны ад COVID-19

02.10.2023 16:11
Даследаванні навукоўцаў ляглі ў аснову распрацоўкі мРНК-вакцын супраць COVID-19.

Нобелеўскую прэмію па фізіцы прысудзілі за выкарыстанне звышхуткіх светлавых імпульсаў для вывучэння паводзін электронаў

03.10.2023 16:17
Гэтую прэстыжную ўзнагароду атрымалі: П'ер Агасціні, Ферэнц Краўш і Ан ЛʼЮілье.

Сёлетнія лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі «зрабілі нанатэхналогіі больш маляўнічымі»

04.10.2023 15:39
Нобелеўская прэмія па хіміі за 2023 год прысуджана Мунгі Г. Бавендзі, Луісу Э. Брусу і Аляксею І. Якімаву – «за адкрыццё і развіццё квантавых кропак». Іх працы дазволілі, сярод іншага, палепшыць якасць перадачы колераў тэлевізійных і камп'ютарных экранаў.