Украіна здольная змяніць ход вайны, запэўніў прэзідэнт Украіны ў Дзень ракетных войскаў і артылерыі, які ўкраінская армія адзначала ўчора. Уладзімір Зяленскі наведаў адзін з цэнтраў падрыхтоўкі ракетна-артылерыйскіх падраздзяленняў – сустрэўся з вайскоўцамі гэтых частак і ўручыў ім дзяржаўныя ўзнагароды.
Кіраўнік украінскай дзяржавы адзначыў, што гэтай восенню было знішчана шмат расійскіх ЗРК і баявой авіяцыі:
- Сёння я меў гонар наведаць і павіншаваць нашых артылерыстаў, ракетчыкаў і інжынераў. І я хачу сказаць, што вы сапраўды наш касцяк, касцяк усіх сіл абароны і бяспекі. Гэта тое, што дазваляе ўсім падраздзяленням быць устойлівымі і рашуча рухацца наперад, наступаць на фронце. Кожны дзень, кожныя 500 метраў, кожны пройдзены кіламетр – гэта новая аператыўная магчымасць для Украіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што ракетныя войскі і артылерыя Украіны сталі аднымі з самых магутных у свеце, таму што яны здольныя быць эфектыўнымі нават ва ўмовах, калі праціўнік мае большыя рэсурсы.
IAR/аз