Беларуская Служба

Еўракамісія паведамляе пра рэзкі рост колькасці антысеміцкіх інцыдэнтаў у Еўропе

06.11.2023 16:44
Еўракамісія б'е трывогу з нагоды рэзкага росту колькасці антысеміцкіх інцыдэнтаў у ЕС. Гэта нагадвае адну з самых змрочных старонак у гісторыі, падкрэслілі ў Брусэлі.
Rosnący antysemityzm w Niemczech. Chcą usunąć imię żydowskiej ofiary Holokaustu z nazwy przedszkola
Rosnący antysemityzm w Niemczech. Chcą usunąć imię żydowskiej ofiary Holokaustu z nazwy przedszkolaEPA/CLEMENS BILAN

Сінагога ў Германіі закіданая бутэлькамі з запальнай сумессю, зоркі Давіда на будынках у Францыі, апаганеныя габрэйскія могілкі ў Аўстрыі, напады на яўрэйскія крамы і сінагогі ў Іспаніі, дэманстрацыі з лозунгамі нянавісці да габрэяў – пералічыў прэс-сакратар камісіі Крысціян Віганд.

«Еўрапейскія габрэі зноў жывуць у страху. У гэтыя цяжкія часы мы стаім на баку габрэйскай супольнасці», – падкрэсліў ён.

Еўрапейская камісія рашуча асудзіла ўсе формы антысемітызму, дыскрымінацыйныя і якія парушаюць правы чалавека. Габрэй, хрысціянін, мусульманін – ніхто не павінен жыць у страху перад гвалтам з-за рэлігіі і ідэнтычнасці, гаворыцца ў заяве Еўракамісіі.

IAR/Beata Płomecka/вх

Канцлер Германіі Олаф Шольц заклікае да грамадзянскай мужнасці для абароны габрэяў у Германіі

06.11.2023 06:30
Канцлер Олаф Шольц (СДПГ) заклікаў грамадзян Германіі абараняць габрэяў перад пагрозаю антысеміцкіх атак.