Беларуская Служба

Прэзідэнт Балгарыі наклаў вета на перадачу Украіне ста БТР

04.12.2023 14:29
22 лістапада Нацыянальны сход Балгарыі ратыфікаваў міжурадавае пагадненне паміж Сафіяй і Кіевам, якое рэгламентуе перадачу Украіне 100 спісаных бронетранспарцёраў МУС Балгарыі.
   ;          II
Прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў; від на парламент і плошчу са статуяй цара Аляксандра II у СафііФота: Foto: Shutterstock/ Ju1978/Circlephoto/ Anton Donev

Прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў наклаў вета на прыняты парламентам законапраект аб ратыфікацыі пагаднення з Украінай аб пастаўках Украіне бронетранспарцёраў, матывуючы гэта тым, што «дэпутаты недастаткова азнаёміліся з канкрэтныя ўмовы перадачы», – паведамляе карэспандэнт Польскага радыё Пётр Пентка:

- Румен Радзеў лічыць, што ў дэпутатаў не было магчымасці аб'ектыўна ацаніць, ці зʼяўляецца прадстаўленае абсталяванне састарэлым і неабходным Балгарыі. Прэзідэнт Балгарыі падкрэслівае, што не былі ўлічаныя ні задачы ваеннага часу, пастаўленыя перад Міністэрствам унутраных спраў, ні патрэбы Галоўных упраўленняў памежнай паліцыі і пажарнай бяспекі і грамадскай бяспекі.

Паводле яго, перададзеная Украіне бронетранспартная тэхніка можа выкарыстоўвацца менавіта для аховы балгарскай мяжы з Турэччынай і аказання дапамогі насельніцтву ў выпадку стыхійных бедстваў, у тым ліку ў цяжкадаступных раёнах. Цяпер дакумент будзе вернуты ў парламент, які мае права зацвердзіць яго без зменаў і адправіць на далейшае абмеркаванне.

 

22 лістапада Нацыянальны сход Балгарыі ратыфікаваў міжурадавае пагадненне паміж Сафіяй і Кіевам, якое рэгламентуе перадачу Украіне 100 спісаных бронетранспарцёраў МУС Балгарыі. БТР-ы знаходзяцца на балансе МУС Балгарыі з 1980-х гадоў. Гэта першы выпадак, калі балгарскі бок перадасць бранятэхніку Кіеву наўпрост, а не праз пасярэднікаў, як гэта рабілася раней.

iar/эж