Праз некалькі тыдняў пасля пачатку вайны ва Украіне Германія апынулася пад пагрозай паўсюднага адключэння святла. Пра гэта паведамляе выданне «Handelsblatt». Нямецкія журналісты паведамляюць, што «два расійскія інфарматары» папярэдзілі ўлады ў Берліне.
«У красавіку 2022 года ў ведамстве федэральнага канцлера ў Берліне была паніка. Трэцяя па велічыні эканомікі дзяржава ў свеце магла страціць доступ да электрычнасці», – піша «Handelsblatt», якая выявіла, што праз месяц пасля нападу на Украіну Уладзімір Пуцін хацеў увесці Германію ў «энергетычны калапс», ударыўшы па нямецкай філіі «Газпраму».
Гэтыя планы былі сарваныя двума расійскімі менеджарамі кампаніі, якія неадкладна паведамілі ўладам у Берліне, што Крэмль мае намер ліквідаваць яе, спрабуючы адрэзаць дзяржаву ад паставак газу.
«З-за ваенных няўдач на ўскраінах Кіева Пуцін вырашыў скарыстаць метады, якіх Масква не выкарыстоўвала нават у змрочныя моманты халоднай вайны», – адзначае выданне, дадаючы, што нямецкі Газпрам быў «эканамічнай бомбай». «Спачатку міністры федэральнага ўрада палічылі гэтую інфармацыю першакрасавіцкім жартам, але хутка зразумелі, што ў іх ёсць толькі 50 гадзін, каб пазбегнуць катастрофы», – дадае «Handelsblatt».
Штодзёнка нагадвае, што філія «Газпрама» хутка знікла з бізнес-карты Германіі. «Кампанія, якая кантралявала восем складоў, размешчаных у пяці краінах, была нацыяналізаваная. Аднак абраны Шольцам курс у дачыненні да Кітая па-ранейшаму шакавальна наіўны», – падсумоўвае газета.
IAR/нг