Еўрапейскі Саюз узяў на сябе абавязацельства развіваць супрацу з Арменіяй, у тым ліку ў галіне бяспекі, заявіў кіраўнік дэлегацыі ЕС у Арменіі Васіліс Марагас у інтэрвʼю ерэванскім СМІ.
«У канцы гэтага года ці пачатку наступнага Брусель накіруе ў Арменію тэхнічную місію для распрацоўкі канкрэтных прапаноў па аказанні Узброеным сілам Арменіі садзейнічання ў так званым «нелятальным» фармаце. Мы збіраемся даць падрабязнасці ў бліжэйшыя тыдні», – паведаміў ён.
нг