Беларуская Служба

За ноч Расія атакавала Украіну амаль паўсотняй беспілотнікаў

06.12.2023 11:52
Супрацьпаветранай абароне ўдалося збіць пераважную большасць беспілотнікаў.
  .
Беспілотны лятальны апарат.Anelo/Shutterstock

Паводле звестак ВПС Украіны, 41 з 48 беспілотнікаў, якія Расія выкарыстоўвала для нападу на раёны ў глыбіні Украіны, быў збіты. Расіяне запускалі беспілотнікі «Шахед» з акупаванага Крыма, а таксама з Курскай вобласці РФ. Ноччу выбухі прагучалі ў тым ліку ў Хмяльніцкай вобласці. Там улады паведамілі пра аперацыю сіл супрацьпаветранай абароны.

Мінулай ноччу ўкраінцы з некалькіх дзясяткаў беспілотнікаў атакавалі расійскія ваенныя аб'екты ў акупаваным Крыме і расійскім Таганрогу на Азоўскім моры. Яны трапілі, у тым ліку, у верталётную пляцоўку і радыёлакацыйную базу.

Расійскія «Шахеды» часта наносяць удары па цывільных абʼектах Украіны – у тым ліку энергетычнай і партовай інфраструктуры.

яс