«Некаторыя вядомыя ўльтранацыяналісты заклікалі Расію ўмацаваць свае структуры контрвыведкі, надзяліўшы іх паўнамоцтвамі, падобнымі да тых, што былі ў «Смерш», арганізацыі, якая аб’ядноўвала тры савецкія контрвыведныя службы, створаныя пасля нямецкага ўварвання ў СССР у 1941 годзе», – паведамляе аналітычны цэнтр.
У прыватнасці, аналітыкі ISW цытуе заяву дэпутата расійскага парламента Андрэя Гурулёва. Са жніўня 2022 года Гурулёў паўтараў, што Расія павінна аднавіць «Смерш», а 3 снежня гэтага года ён заявіў, што створана арганізацыя, якая «больш-менш такім жа чынам дзейнічае» на акупаваных тэрыторыях Украіны.
ISW дадае, што заклікі да рэканструкцыі «Смерша» зноў прагучалі пасля забойства былога ўкраінскага парламентарыя Іллі Ківы, які ўцёк у Расію. Ківа быў ліквідаваны ўкраінскімі спецслужбамі.
«Аднавіць «Смерш» у тым выглядзе, у якім ён існаваў у савецкія часы, было б тэхнічна складанай задачай, бо дзяржаўная структура сучаснай Расійскай Федэрацыі не параўнальная са структурай сталінскай Расіі. Аднаўленне «Смерша» запатрабуе ад расійскай дзяржавы распрацоўкі сістэмы ўнутранага назірання і контрвыведкі савецкага тыпу. Цяпер такой сістэмы ў Расіі няма», – адзначае ISW.
Таму, на думку аналітыкаў, рэканструкцыя такой арганізацыі ў савецкім стылі «застаецца малаімавернай». Тым не менш, заклікі да гэтага «значныя, бо яны дэманструюць падтрымку ўльтранацыяналістаў аднаўленню элементаў таталітарнага кіравання савецкага тыпу, якіх не было ў Расіі дзесяцігоддзямі», заключае аналітычны цэнтр.
«Смерш» (абрэвіятура ад «смерць шпіёнам») – Галоўнае ўпраўленне контрвыведкі пры Наркамаце абароны СССР. Створанае 19 красавіка 1943 г. атрады «Смерш» дзейнічалі ў Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскім Флоце і Наркамаце ўнутраных спраў (НКУС). Яны падпарадкоўваліся Дзяржаўнаму камітэту абароны СССР, то бок фактычна Сталіну. Галоўнай іх задачай было выяўленне і абясшкоджванне шпіёнаў нямецкай разведкі.
PAP/вх