Беларуская Служба

У Ізраілі прайшлі пратэсты пасля інфармацыі аб памылковым забіцці закладнікаў

16.12.2023 18:11
Трагедыя адбылася на поўначы Газы, дзе на руінах дамоў ідуць жорсткія баі з байцамі ХАМАС.
  .
Дым на Газай.Фота: PAP/EPA/ATEF SAFADI

У Тэль-Авіве сотні людзей удзельнічалі ў дэманстрацыі з заклікам да ізраільскага ўраду вызваліць закладнікаў, выкрадзеных баевікамі ХАМАС. Дэманстранты стыхійна выйшлі на вуліцы, калі ізраільскія вайскоўцы памылкова забілі трох закладнікаў у Газе.

Сем'і закладнікаў, выкрадзеных Хамасам, у апошнія дні аказваюць усё большы ціск на ізраільскі ўрад. Гэта рэакцыя на паведамленні СМІ аб тым, што ўлады пакуль не намераны заключаць пагадненне адносна выкрадзеных людзей.
Трагедыя адбылася ў раёне Шэджая на поўначы Газы, дзе на руінах дамоў ідуць жорсткія баі з байцамі ХАМАС.

Ізраільская армія паведамляе, што салдаты, якія дзейнічалі ў гэтым раёне, адкрылі агонь па траіх людзях, якіх яны прынялі за ворагаў. Усе трое – ізраільскія закладнікі, якія спрабавалі ўцячы з палону ХАМАС. У афіцыйнай заяве гаворыцца, што гэта маладыя людзі, якія былі выкрадзеныя з кібуцаў Кфар-Аза і Нір-Ам 7 кастрычніка. Іх целы ўжо дастаўленыя ў Ізраіль, дзе пачата пракурорскае расследаванне справы.

Цяпер у Газе больш за сто ізраільскіх закладнікаў. Усяго ў Ізраілі ХАМАС выкраў каля 240 чалавек, але больш за сотню ўжо вызваленыя.

нг