Беларуская Служба

У. Зяленскі: Сродкі дзяржавы-тэрарыста павінны быць накіраваныя на падтрымку Украіны

18.12.2023 11:16
Прэзідэнт Украіны запэўніў, што праца над адпаведнымі рашэннямі ідзе.
.
У. ЗяленскіFoto: PAP/EPA/Javad Parsa / POOL

Украіна інтэнсіўна працуе над тым, каб наступны год быў з дадатнымі праграмамі па фінансавай падтрымцы Украіны, гаворыць Уладзімір Зяленскі. Гэта таксама тычыцца выкарыстання замарожаных актываў Расіі:

-Пытанне выкарыстання замарожаных актываў уздымалася на перамовах, якія адбыліся на мінулым тыдні. ЗША, краіны Захаду могуць прадэманстраваць сваё лідарства. Сродкі дзяржавы-тэрарыста павінны быць накіраваныя на падтрымку Украіны, для абароны жыцця людзей ад расійскага тэрору. Гэта будзе справядліва.

Уладзімір Зяленскі запэўніў, што праца над адпаведнымі рашэннямі ідзе.

ав

Украіна хоча вырабляць да 500 беспілотнікаў далёкага дзеяння ў месяц

18.12.2023 09:39
Ва ўкраінскае войска паступіла першая партыя беспілотнікаў вялікай далёкасці AQ-400 «Scythe» ўласнай вытворчасці.