Абарона ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры зімой і максімізацыя экспарту праз парты і наземныя памежныя пункты з'яўляюцца асноўнымі прыярытэтамі палітыкі ЗША ў дачыненні да Украіны, - заявіла амбасадар ЗША ў Кіеве Брыджыт Брынк.
Гэтыя тэмы былі прадметам абмеркавання з удзелам памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Джэймса О'Браэна ды віцэ-прэм'ера, міністра інфраструктуры Украіны Аляксандра Кубракова і намесніка міністра інфраструктуры Украіны Мустафы Наема.
«Мы абмяркоўвалі дапамогу Украіне ў абароне ад расійскіх нападаў і паскарэнне яе эканамічнага аднаўлення», — дадала амерыканская амбасадарка.
Кіеў імкнецца палепшыць сваю супрацьпаветраную абарону, каб павялічыць экспарт праз Чорнае мора.
PAP