Упраўленне Вярхоўнага камісара выявіла «грубыя парушэнні асноўных правоў чалавека, сур'ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права і ваенныя злачынствы, у першую чаргу з боку Расійскай Федэрацыі».
Як заявіў Цюрк у Савеце па правах чалавека ў Жэневе, у ліку парушэнняў – 142 выпадкі пакаранняў смерцю грамадзянскіх асоб з моманту ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым мінулага года, а таксама выкраданні людзей, катаванні і жорсткае абыходжанне з затрыманымі, у тым ліку сексуальны гвалт.
Расія адмаўляе здзяйсненне злачынстваў і напады на мірнае насельніцтва Украіны. У адказ прадстаўнік Расіі пры ААН у Жэневе абвінаваціў упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў «абяленні» злачынстваў, нібыта здзейсненых украінскімі вайскоўцамі.
Крыніца: ВВС