Незалежныя медыя адзначаюць, што гэта першая атака паблізу расійскай сталіцы за некалькі тыдняў. Летам узброеныя сілы Украіны і антыпуцінскія партызаны накіравалі беспілотнікі ў бок падмаскоўных населеных пунктаў і атакавалі цэнтр горада.
На гэты раз беспілотнік выбухнуў каля горада Нара-Фамінск, які знаходзіцца прыкладна ў 70 кіламетрах ад Масквы. Відавочцы кажуць, што чулі выбух, які быў падобны на ўдар маланкі. У інтэрнэце паведамляецца, што мясцовыя ўлады накіравалі на месца сапёраў і ратавальнікаў. Сайт 112 паведамляў, што ў Маскоўскай вобласці ўпалі не адзін, а два беспілотнікі.
З траўня па жнівень Украіна і антыпуцінскія партызаны амаль кожны дзень атакавалі з беспілотнікаў Падмаскоўе. Аднойчы беспілотнік прыляцеў на Красную плошчу і быў збіты проста над Крамлём. У іншы раз беспілотнікі трапілі ў шкляны хмарачос Масква-Сіці.
IAR/вх