Беларуская Служба

Кіраўнік СБУ: Мы хочам наблізіць вайну да Крамля

21.12.2023 17:19
У наступным годзе Служба бяспекі Украіны (СБУ) хоча актывізаваць выведвальную дзейнасць і праводзіць дыверсійныя дзеянні ў тыле ворага, каб максімальна наблізіць вайну да Крамля, – заявіў выданню Politico Васіль Малюк, кіраўнік СБУ.
Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюкhttps://t.me/SBUkr/9185

«Мы не можам раскрываць свае планы. Яны павінны быць шокам для праціўніка. Мы рыхтуем сюрпрызы», – адзначыў Малюк. «Акупанты павінны разумець, што схавацца не будзе куды. Мы знойдзем ворага ўсюды», – запэўніў ён у каментары для Politico.

Politico адзначае, што большую частку сваіх аперацый СБУ праводзіць на тэрыторыі Украіны: на Данбасе, у Крыме і ў Чорным моры.

«Гэта наша зямля, і мы будзем усімі спосабамі вызваляць яе ад акупантаў», – сказаў Малюк.

Што да планаў дзеянняў на расийскай тэрыторыі, то СБУ запэўнівае, што робіць акцэнт толькі на кропках, якія выкарыстоўваюцца ў ваенных мэтах, такіх як матэрыяльна-тэхнічныя калідоры для паставак зброі, вайсковыя караблі або вайсковыя базы.

PAP/вх