«Польшча, асцярожна! Расійскія прапагандысты даводзяць сваім гледачам, што Польшча ўяўляе сур'ёзную пагрозу для Калінінградскай вобласці і Беларусі», – напісаў на платформе Х дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.
На расійскім тэлебачанні ў праграме вядомай прапагандысткі Вольгі Скабеевай Варшаву абвінавацілі ў падступных планах. Адзначалася, што, нягледзячы на змену ўлады ў Польшчы, сітуацыя не змянілася. Можа падацца, што ўлада іншая, але яна такая ж антырасійская, як і папярэдняя. Цяпер кажуць, што калі Расія пераможа Украіну, то наступнай будзе Польшча – адзначыў адзін з гасцей прапагандысцкай перадачы. Затым ён патлумачыў прычыны ўварвання Расіі ва Украіну, згадаўшы пра нібыта «парушэнне правоў дзясяткаў мільёнаў расіян». Хачу адзначыць, што Варшава не атакуе тэрыторыі Украіны, дзе жывуць расейцы. Таму падстаў для нашага ўмяшання няма, працягнуў ён.
Але Польшча ўяўляе сурʼёзную пагрозу для Калінінградскай вобласці і нашага стратэгічнага саюзніка Беларусі, дадаў ён. Нарэшце прапагандыст прыйшоў да высновы, што пагроза патрабуе адказу. Расія павінна адказаць на гэты выклік разам з Беларуссю.
Dziennik.pl/вх