Міністэрства абароны Украіны працуе над спагнаннем сродкаў ад карупцыйнай дзейнасці, звязанай з закупкамі боепрыпасаў, заявіў у пятніцу прэс-сакратар Мінабароны Украіны Іларыён Паўлюк. Як ён растлумачыў, грошы былі пералічаныя фірме, якая не паставіла артылерыйскіх снарадаў.
«Была дамова, па якой была праведзена аплата, а паставак не было. Юрысты цяпер вывучаюць гэтыя механізмы – як скасаваць дамову і вярнуць сродкі», – сказаў прэс-сакратар, якога цытуе агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».
Раней, у пятніцу, Служба бяспекі Украіны (СБУ) выступіла з заявай аб карупцыйным скандале. Выяўленыя крадзяжы амаль 40 млн долараў. «Затрыманы кіраўнік аднаго з галоўных упраўленняў Мінабароны, які меў дачыненне да здзелкі», – паведамілі ў СБУ.
З заявы СБУ вынікае, што ў снежні 2022 года чыноўнік заключыў кантракт з адной з кампаній-экспарцёраў боепрыпасаў. Затым пры Міністэрстве абароны было створана спецыяльнае агенцтва па закупках узбраенняў, якое заключыла яшчэ адзін кантракт непасрэдна з вытворцам на пастаўку тых жа артылерыйскіх снарадаў. Нягледзячы на гэта, стары кантракт не быў скасаваны, а на рахунак пасярэдніка – замежнай кампаніі – паступіла амаль амаль 40 млн долараў. Гэтая сума была на 30 працэнтаў вышэй кошту паставак, прадугледжаных дагаворам, заключаным непасрэдна з вытворцам.
Міністэрства абароны Украіны заявіла, што махлярства было выяўленая на мінулым тыдні. У міністэрстве прайшлі праверкі.
яс/PAP