Беларуская Служба

Украіна пачала расследаванне пасля публікацыі відэа з расстрэлам украінскіх ваеннапалонных

28.12.2023 07:30
Гэта ўжо другое абвінавачанне, якое ўкраінскія пракуроры высунулі супраць Расіі за апошні месяц.
Будынак Генеральнай пракуратуры УкраіныАвтор: Artemka - Власна робота, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=48404144

Украіна пачала расследаванне па справе ваенных злачынстваў у сувязі з меркаваным пакараннем расійскімі вайскоўцамі трох украінскіх ваеннапалонных, паведаміла Генпракуратура Украіны.
Інцыдэнт адбыўся ў снежні непадалёк ад вёскі Рабаціна на паўднёвым усходзе Запарожскай вобласці Украіны і быў зняты на відэа, якое распаўсюдзілі ў інтэрнэце.

«Яшчэ адзін выпадак грубага парушэння краінай-агрэсарам міжнароднага гуманітарнага права ў галіне абыходжання з ваеннапалоннымі», – адзначаецца ў заяве Генпракуратуры Украіны.

Гэта ўжо другое абвінавачанне, якое ўкраінскія пракуроры высунулі супраць Расіі за апошні месяц, нагадвае «Свабода».

На пачатку снежня Украіна абвінаваціла Расію ў здзяйсненні ваеннага злачынства пасля таго, як у сацыяльных сетках з’явіўся яшчэ адзін відэазапіс, на якім некалькі расійскіх жаўнераў расстрэльваюць двух вайскоўцаў, якія выйшлі з бліндажу пад рулямі аўтаматаў і здаліся ў палон.

У сакавіку 2020 года з’явіўся відэазапіс, на якім палонны ўкраінскі вайсковец быў застрэлены пасля таго, як ён усклікнуў «Слава Украіне!».

аз

Politico: Расія прымушае ўкраінскіх ваеннапалонных заклікаць сваякоў да пратэстаў супраць уладаў у Кіеве

27.12.2023 18:57
Пра гэтыя выпадкі журналістам распавялі родныя зняволеных.