Украіна пачала расследаванне па справе ваенных злачынстваў у сувязі з меркаваным пакараннем расійскімі вайскоўцамі трох украінскіх ваеннапалонных, паведаміла Генпракуратура Украіны.
Інцыдэнт адбыўся ў снежні непадалёк ад вёскі Рабаціна на паўднёвым усходзе Запарожскай вобласці Украіны і быў зняты на відэа, якое распаўсюдзілі ў інтэрнэце.
«Яшчэ адзін выпадак грубага парушэння краінай-агрэсарам міжнароднага гуманітарнага права ў галіне абыходжання з ваеннапалоннымі», – адзначаецца ў заяве Генпракуратуры Украіны.
Гэта ўжо другое абвінавачанне, якое ўкраінскія пракуроры высунулі супраць Расіі за апошні месяц, нагадвае «Свабода».
На пачатку снежня Украіна абвінаваціла Расію ў здзяйсненні ваеннага злачынства пасля таго, як у сацыяльных сетках з’явіўся яшчэ адзін відэазапіс, на якім некалькі расійскіх жаўнераў расстрэльваюць двух вайскоўцаў, якія выйшлі з бліндажу пад рулямі аўтаматаў і здаліся ў палон.
У сакавіку 2020 года з’явіўся відэазапіс, на якім палонны ўкраінскі вайсковец быў застрэлены пасля таго, як ён усклікнуў «Слава Украіне!».
аз