Беларуская Служба

Генштаб УСУ: За суткі на фронце адбылося 56 узброеных сутыкненняў

28.12.2023 08:01
Найбольш сутыкненняў адбылося пад Аўдзееўкай, якую расіяне несупынна спрабуюць акружыць.
Разбурэнні пасля начной атакі расійскага беспілотніка ў АдэсеPAP/Alena Solomonova

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што за апошнія суткі расіяне выпусцілі адну кіраваную ракету і нанеслі 77 авіяўдараў і 51 абстрэл з артылерыйскіх сістэм.

Акрамя таго, мінулай ноччу яны атакавалі з пяці іранскіх беспілотнікаў «Шахед», чатыры з якіх былі знішчаны. Раніцай яны атакавалі яшчэ трыма беспілотнікамі. Усе яны былі збітыя. Аднак расійскія атакі прывялі да гібелі і раненняў мірнага насельніцтва. Таксама былі разбураны або пашкоджаны прыватныя жылыя дамы і грамадзянская інфраструктура.

Атакі адбыліся ў Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях. Паводле Генштаба, за мінулыя суткі паміж украінскімі і расійскімі сіламі адбылося 56 узброеных сутыкненняў – найбольш пад Аўдзееўкай(32), якую расіяне несупынна спрабуюць акружыць.

У сваю чаргу ўкраінцы працягваюць пашыраць свой плацдарм на ўсходнім беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. Аднак агрэсары спрабуюць выбіць іх падраздзяленні з пазіцый, у выніку чаго там адбылося 13 сутыкненняў.

IAR/аз

Украіна пачала расследаванне пасля публікацыі відэа з расстрэлам украінскіх ваеннапалонных

28.12.2023 07:30
Гэта ўжо другое абвінавачанне, якое ўкраінскія пракуроры высунулі супраць Расіі за апошні месяц.