Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што за апошнія суткі расіяне выпусцілі адну кіраваную ракету і нанеслі 77 авіяўдараў і 51 абстрэл з артылерыйскіх сістэм.
Акрамя таго, мінулай ноччу яны атакавалі з пяці іранскіх беспілотнікаў «Шахед», чатыры з якіх былі знішчаны. Раніцай яны атакавалі яшчэ трыма беспілотнікамі. Усе яны былі збітыя. Аднак расійскія атакі прывялі да гібелі і раненняў мірнага насельніцтва. Таксама былі разбураны або пашкоджаны прыватныя жылыя дамы і грамадзянская інфраструктура.
Атакі адбыліся ў Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях. Паводле Генштаба, за мінулыя суткі паміж украінскімі і расійскімі сіламі адбылося 56 узброеных сутыкненняў – найбольш пад Аўдзееўкай(32), якую расіяне несупынна спрабуюць акружыць.
У сваю чаргу ўкраінцы працягваюць пашыраць свой плацдарм на ўсходнім беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. Аднак агрэсары спрабуюць выбіць іх падраздзяленні з пазіцый, у выніку чаго там адбылося 13 сутыкненняў.
IAR/аз