Беларуская Служба

Сёння ў шэрагу гарадоў Украіны абвешчаны дзень жалобы па ахвярах учорашняга ракетнага абстрэлу

30.12.2023 17:09
Расіяне выпусцілі па тэрыторыі Украіны 110 ракет далёкага радыусу дзеяння і некалькі дзясяткаў беспілотнікаў-камікадзэ.
ЗапарожжаPAP/EPA/KATERYNA KLOCHKO

Паводле апошняй інфармацыі мясцовых уладаў у Тэлеграме, колькасць загінулых у пятнічнай атацы Расіі на некалькі рэгіёнаў Украіны вырасла да 39 чалавек. Пацярпелі больш за 100. У Запарожжы працягваецца дзень жалобы – учора ад расійскіх ракет загінулі 9 чалавек. Аналагічныя рашэнні абвясцілі ўлады Адэсы і горада Днепр. У выніку выбухаў там таксама загінулі мірныя жыхары.

Колькасць загінулых працягвае расці. Сёння кіеўскія ўлады заявілі, што з-пад завалаў выцягнуты яшчэ целы. Усяго ў выніку ўчорашніх тэрактаў загінулі 13 жыхароў сталіцы.
Напалі расіяне і на іншыя ўкраінскія гарады, у тым ліку на Львоў і Адэсу. Там таксама ёсць загінулыя і параненыя. Паводле ацэнак, гэта была найбуйнейшая расійская атака з пачатку вайны па колькасці выпушчаных ракет і беспілотнікаў. Украінскія ўлады чакаюць далейшых нападаў, бо ў апошнія месяцы Расія назапашвае арсенал ракет далёкага дзеяння.

ав

Генеральны сакратар ААН рашуча асудзіў апошнія масіраваныя расійскія напады на Украіну

30.12.2023 09:31
Падчас апошняй хвалі нападаў Расія выпусціла па тэрыторыі Украіны 158 беспілотнікаў і ракет.

Сёлета Еўрасаюз пералічыў Украіне 18 мільярдаў еўра

30.12.2023 15:00
Пакуль што згоды на фінансавую падтрымку ў наступныя гады няма.