Беларуская Служба

Сёлета Еўрасаюз пералічыў Украіне 18 мільярдаў еўра

30.12.2023 15:00
Пакуль што згоды на фінансавую падтрымку ў наступныя гады няма.
.
. PAP/Viacheslav Ratynskyi

Пакет у 50 мільярдаў еўра да 2027 года быў заблакаваны Венгрыяй на саміце ЕС у сярэдзіне месяца. На саміце 1 лютага еўрапейскія лідары зробяць чарговую спробу дамовіцца.

Апошні транш пакета ў 18 мільярдаў еўра ўлады Кіева атрымалі на мінулым тыдні. «Гэта дапаможа Украіне прафінансаваць свае патрэбы ў пачатку наступнага года», – падкрэсліла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Украіна будуць мець грошы ў тым ліку на падтрыманне функцыянавання бальніц і школ, а таксама на выплату заробкаў і пенсій. Што з фінансаваннем на наступныя 4 гады?

«Я хацеў бы паслаць пазітыўны, абнадзейлівы сігнал аб тым, што ў нас ёсць інструменты, і што грамадзяне Украіны могуць разлічваць на нашу падтрымку», – запэўніў старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль. Для таго, каб Украіне выплацілі грошы з бюджэту ЕС, патрэбна аднагалоснасць 27 краін. Калі Венгрыя не перадумае, будзе рэалізаваны план абыходу вета на выпадак непрадбачаных абставінаў, гэта значыць міжурадавае пагадненне 26 краін. Гэта юрыдычна складана, але магчыма, і ўжо пачалася падрыхтоўка да рэалізацыі плана Б.

Пакет у памеры 50 мільярдаў еўра для Украіны да 2027 года ўключае беззваротныя гранты – 17 мільярдаў еўра і крэдыты пад нізкія працэнты – 33 мільярды еўра.

ав

Генеральны сакратар ААН рашуча асудзіў апошнія масіраваныя расійскія напады на Украіну

30.12.2023 09:31
Падчас апошняй хвалі нападаў Расія выпусціла па тэрыторыі Украіны 158 беспілотнікаў і ракет.

СМІ: 32 украінскія беспілотнікі атакавалі чатыры расійскія вобласці

30.12.2023 12:03
Пра гэта паведаміў у суботу сайт «Украінскай праўды» са спасылкай на Міністэрства абароны Расіі.