Беларуская Служба

НАТА асудзіла атакі Расіі на інфраструктуру і мірнае насельніцтва Украіны

03.01.2024 17:47
На наступным тыдні ў адказ на масавыя атакі Расіі на інфраструктуру і цывільнае насельніцтва адбудзецца пазачарговая Рада НАТА-Украіна.
Сцягі Украіны і НАТАFoto: foto: www.nato.int

НАТА асудзіла нядаўнія атакі Расіі на інфраструктуру і мірнае насельніцтва Украіны.

У апошнія дні расійскія войскі наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Украіне. З пятніцы яны запусцілі больш за 200 ракет далёкага радыусу дзеяння.

У НАТА падкрэслілі, што саюзнікі перадалі Украіне розныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і ўзялі на сябе абавязацельствы і далей узбройваць Кіеў, у тым ліку сістэмамі супрацьпаветранай абароны.

НАТА па-ранейшаму падтрымлівае права Украіны на самаабарону ад агрэсіўнай вайны, развязанай Расіяй.

«Мы будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца», – заяўляюць у штабе Альянсу.

На наступным тыдні ў адказ на масавыя атакі Расіі на інфраструктуру і цывільнае насельніцтва адбудзецца пазачарговая Рада НАТА-Украіна, паведамілі ў штаб-кватэры альянсу ў Бруселі. Раней міністр замежных справаў Украіны Дзмітро Кулеба на сайце X паведаміў пра планаванне такой сустрэчы, напісаў, што гэта ініцыятыва Кіева і на яе пагадзіўся Паўночнаатлантычны альянс. Адной з ключавых тэм стане ўмацаванне супрацьпаветранай абароны Украіны.

яс/Бэата Плaмэцка