Крыніцы, з якімі звязалася Польскае радыё, ацэньваюць, што агрэсар утрымлівае ад некалькіх да некалькіх дзясяткаў тысяч украінцаў. Учора ў рамках абмену ваеннапалоннымі на радзіму вярнуліся 230 украінцаў – вайскоўцаў і цывільных.
Вызваленыя ўкраінскія вайскоўцы звяртаюцца да краінаў Захаду з просьбай падтрымаць намаганні па вызваленні астатніх суайчыннікаў, якія знаходзяцца ў расійскім палоне.
Жаўнер палка «Азоў» Гянадзь Старчанка, які амаль паўгода правёў у расійскіх працоўных лагерах, у інтэрв’ю Польскаму радыё пацвердзіў, што расіяне мораць голадам і катуюць украінскіх вязняў:
-Я хачу дастукацца да расіян і міжнароднай супольнасці. Калі ласка, вызваліце нашых ваеннапалонных, якія ўтрымліваюцца ў жудасных умовах. Над імі здзекваюцца і катуюць. Разам з ваеннапалоннымі ёсць і мірныя жыхары, якіх таксама катуюць і над якімі здзекваюцца.
Украінскія, незалежныя расійскія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі ўжо пацвердзілі, што расійскі агрэсар парушае канвенцыі аб умовах утрымання ваеннапалонных.
ав