Беларуская Служба

Расійскія акупацыйныя войскі мяняюць нацыянальны склад акупаваных украінскіх тэрыторый

04.01.2024 14:10
Палова жыхароў акупаванага Мелітопаля – прыезджыя, заявіў у чацвер Іван Фёдараў, мэр гэтага горада на паўднёвым усходзе Украіны, лаяльнага Кіеву.
.
У. ПуцінPAP/EPA/KRISTINA KORMILITSYNA/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

Акупанты ўсё больш мяняюць нацыянальны склад жыхароў акупаванай часткі Запарожскай вобласці, напісаў Фёдараў у Тэлеграме.

Паводле яго слоў, спачатку акупацыйныя войскі давялі мясцовых жыхароў да жабрацтва. Цяпер служба занятасці, якой кіруюць акупанты, прапануе беспрацоўным выехаць на працу ў Расію, а адтуль людзей вывозяць на тэрыторыю Украіны.

Фёдараў паведаміў, што цяпер палова жыхароў Мелітопаля – прыезджыя.

Да пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ў горадзе пражывала 150 тысяч чалавек. За амаль два гады акупацыі каля 90 тысяч з іх выехалі ў іншыя раёны Украіны ці за мяжу. У Мелітополі засталося каля 60 тысяч мясцовых жыхароў, прыкладна столькі ж прыехала з Расіі.

ав