10 студзеня па ініцыятыве генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга адбудзецца пасяджэнне Рады Украіна-НАТА на ўзроўні амбасадараў пасля масіраваных расійскіх авіяўдараў, якія адбыліся ў навагодні перыяд.
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг скліча пасяджэнне Рады НАТА-Украіна ў сераду, 10 студзеня, на ўзроўні амбасадараў па просьбе Украіны.
Кіраўнік МЗС Дзмітрый Кулеба паведаміў, што адной з ключавых тэм сустрэчы стане ўзмацненне супрацьпаветранай абароны Украіны.
Пасля масіраванага ракетнага ўдару РФ 2 студзеня Кулеба заявіў, што чакае рэакцыі і рашучых захадаў заходніх краін.
НАТА заявіла, што працягне падтрымліваць Украіну і абараняць «кожны сантыметр Польшчы» ў адказ на апошнія масіраваныя расійскія ракетныя ўдары па цэлях ва Украіне.
ав