Беларуская Служба

Украінскі Генштаб аб сітуацыі на фронце

05.01.2024 08:12
Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што за мінулыя суткі расіяне 80 разоў абстралялі тэрыторыю Украіны.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Vladyslav Musiienko

У камюніке штаба гаворыцца, што адбылося 59 узброеных сутыкненняў. Расіяне выпусцілі 7 ракет, нанеслі 36 авіяўдараў і зладзілі 37 артылерыйскіх абстрэлаў. Была пашкоджана грамадзянская інфраструктура, загінулі і атрымалі раненні мірныя жыхары. Усяго было абстраляна каля 100 гарадоў, у тым ліку ў Чарнігаўскай, Харкаўскай і Данецкай абласцях.

У адказ украінская авіяцыя нанесла 10 удараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх войск і два па расійскіх умацаваных пазіцыях. Украінцы таксама абстралялі ракетамі, у тым ліку расійскія вайсковыя склады.

Украінскія вайскоўцы адбілі 32 расійскія атакі на Аўдзееўскім напрамку, а таксама на Купанскім, Бахмуцкім, Мар'інскім і Запарожскім напрамках. На Херсонскім напрамку ўкраінцы спрабуюць пашырыць свае пазіцыі. Расіяне контратакуюць, нягледзячы на вялікія ​​страты, якія яны нясуць.

ПР/юл