Беларуская Служба

Украінцы завершаць падрыхтоўку да пілатавання F-16 да канца 2024 года

05.01.2024 11:13
Апроч ЗША, украінскія лётчыкі праходзяць падрыхтоўку на F-16 у Румыніі, Даніі, Францыі і Вялікабрытаніі.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/JAN LANGHAUG NORWAY OUT Dostawca: PAP/EPA

Украінскія лётчыкі, якія праходзяць навучанне на знішчальніках F-16 у ЗША, завершаць іх у канцы 2024 года, паведаміў прэс-сакратар Пентагона брыгадны генерал Патрык Райдэр.

Прадстаўнік Мінабароны ЗША нагадаў, што цяпер група ўкраінскіх лётчыкаў працягвае лётную падрыхтоўку на авіябазе ў Арызоне.

«Як вядома, у залежнасці ад узроўню кваліфікацыі пілотаў навучанне можа доўжыцца ад пяці да васьмі месяцаў. Так што я чакаю, што гэтыя пілоты завершаць навучанне дзесьці да канца года, але я не магу назваць больш канкрэтны час», — дадаў Райдэр.

Раней невялікая група ўкраінскіх лётчыкаў, якія прыбылі ў ЗША ў верасні, прайшла моўную падрыхтоўку на авіябазе Лэкленд у Тэхасе, паведамляе сайт «Украінскай праўды».

Акрамя ЗША, украінскія лётчыкі навучаюцца або будуць праходзіць падрыхтоўку на F-16 у Румыніі, Даніі, Францыі і Вялікабрытаніі.

РАР/юл