Расійскія незалежныя парталы паведамляюць, што ў раёне акупаванага Крыма выбухнула 36 украінскіх беспілотнікаў. Зазначаецца, што знішчаны адзін з камандных пунктаў, размешчаных пад Севастопалем.
Некалькі беспілотнікаў былі заўважаныя на ўзбярэжжы Чорнага мора ў раёне порта Наварасійск.
Украінцы нанеслі ўдары беспілотнікамі па ўскраінах Белгарада. Пашкоджаныя жылыя дамы і прыпаркаваныя побач аўтамабілі.
Украіна таксама актывізавала ўдары па падкантрольнай агрэсару тэрыторыі.
Дарадца ў канцылярыі прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў тэлеканалу «Дождь», што гаворка ідзе пра тое, каб разбурыць інфраструктуру забеспячэння расійскага войска ды аказаць псіхалагічны ціск на расіян.
ПР/юл