Беларуская Служба

Эксперты: Працягваецца падзенне расійскай эканомікі

11.01.2024 17:01
Паводле незалежных эканамістаў, з-за санкцый Захаду найбольш пацярпелі энергетыка, банкаўскі сектар і сучасныя камунікацыйныя тэхналогіі.
Працягваецца падзенне расійскай эканомікіPAP/EPA/PAVEL BEDNYAKOV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Расія не спыніць падзення сваёй эканомікі, сцвярджаюць незалежныя эканамісты. Эксперты адзначаюць, што на стан расійскіх кампаній, банкаў і сферы паслуг найбольш моцна ўплываюць антываенныя санкцыі Захаду і працяг агрэсіі супраць Украіны.

Паводле ацэнак незалежных эканамістаў, пакуль найбольш пацярпелі такія сектары, як : энергетыка, банкаўскі сектар і сучасныя камунікацыйныя тэхналогіі.

Незалежны эксперт Максім Міронаў перакананы, што сітуацыя была б яшчэ горшай, калі б не было незаконных спосабаў абысці заходнія санкцыі. Паводле яго, расійскі банкаўскі сектар трымаецца толькі таму, што дзяржава кантралюе прыватныя валютныя рахункі грамадзянаў і каштоўныя паперы замежных інвестараў:

- У кожнай свабоднай краіне, калі дзяржава пагражае канфіскаваць уклады, людзі выходзяць на вуліцы і патрабуюць сваіх сродкаў. Але, калі рэпрэсіўны рэжым пагражае забраць уклады, а людзі баяцца пратэставаць, то банкаўская сістэма не абрынецца.

Незалежныя эканамісты падкрэсліваюць, што з-за палітычных рэпрэсій і ваенных дзеянняў ва Украіне расійская эканоміка ў бліжэйшыя 5-6 гадоў страціць больш за 4 мільёны працоўных.

IAR/аз