Прэзідэнт Францыі абвясціў аб стварэнні кааліцыі па справе перадачы Украіне ракетаў і бомбаў сярэдняй і вялікай далёкасці. Рашэнне было прынятае падчас канферэнцыі ў Елісейскім палацы, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі 27 краін ЕС і НАТА, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Эмануэль Макрон анансаваў павелічэнне паставак боепрыпасаў у рамках васьмі міжнародных кааліцый, якія ўжо аказваюць ваенную дапамогу Украіне. Новая, дзявятая кааліцыя, закліканая павялічыць ударную сілу Украіны:
- Увечары мы сфармавалі дзявятую кааліцыю па глыбокіх ударах, то бок ракетах сярэдняй і вялікай далёкасці і бомбах. Сёння вечарам мы пачнем арганізоўваць гэтую кааліцыю, каб мабілізаваць, пры добрай волі, краіны, якія могуць або гатовыя даць новую тэхніку.
Удзельнікі парыжскай канферэнцыі абмеркавалі таксама пытанне магчымай адпраўкі войскаў на фронт:
- Мы абмяркоўвалі ўсе тэмы адкрыта і непасрэдна. Сёння няма адзінага меркавання аб афіцыйнай адпраўцы сухапутных войскаў. Аднак нічога выключаць нельга. Мы зробім усё магчымае, каб Расія не выйграла гэтую вайну.
На перамовах у Парыжы хаўруснікі дамовіліся прыняць меры па: кіберабароне, вытворчасці ваеннай тэхнікі ва Украіне, абароне Малдовы, накіраванні невайскоўцаў на ўкраінска-беларускую мяжу і размініраванні Украіны.
IAR/аз