Амерыканскі інстытут вывучэння вайны паказвае, што цяпер расіяне павольна, але паслядоўна змяняюць свае пазіцыі, галоўным чынам у заходняй частцы Данбасу. Там таксама, як гаворыцца ў апошняй справаздачы, хутчэй за ўсё будзе атака, і расіяне правядуць яе на адным з аператыўных участкаў.
Падобнага меркавання прытрымліваецца і ўкраінскі вайсковы журналіст Юрый Бутусаў. Як ён адзначае, расіяне павялічылі вытворчасць кіраваных ракет, авіябомбаў, у іх таксама больш беспілотнікаў. Таму, на ягоную думку, расійскі наступ не будзе раптоўным ударам танкавых дывізій на новых кірунках, а праціўнік працягне наступ на Данбасе з нарошчанымі сіламі і тэмпамі.
На думку эксперта, цяперашнія крытычныя ўчасткі фронту — гэта таксама тыя, на якіх можна чакаць наступу Расіі. Гэта Ліманска-Купянскі кірунак, на мяжы Данбаса і Харкаўскай вобласці, а таксама лінія фронту на захад ад Бахмута, Аўдзееўкі і Мар'інкі.
IAR/нг