Беларуская Служба

Кіроўная партыя Грузіі заяўляе пра рэпрэсіі і выкарыстоўвае расійскую рыторыку

30.04.2024 07:39
Лідар кіруючай партыі Грузіі Бідзіна Іванішвілі заявіў аб пачатку рэпрэсій супраць апазіцыі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/DAVID MDZINARISHVILI Dostawca: PAP/EPA.

Выкарыстоўваючы расійскую рыторыку, ён абвінаваціў неакрэсленую, як ён выказаўся, «партыю вайны» ў выкарыстанні грузін у якасці гарматнага мяса супраць Расіі.

Ноччу ў Тбілісі прайшоў мітынг, арганізаваны кіруючым лагерам. Мэтай было пераканаць грузінаў пагадзіцца з прыняццем закону, які абмяжоўвае дзейнасць няўрадавых арганізацый, які прасоўвае кіроўная партыя «Грузінская мара». Дакумент створаны на ўзор расійскага рэпрэсіўнага заканадаўства.

На акцыю сабраліся прыхільнікі «Грузінскай мары» і бюджэтнікі з усёй Грузіі. Закон аб так званых замежных агентах крытыкуюць дэмакратычныя колы Грузіі, Еўрасаюз і ЗША. На думку заходніх палітыкаў і дыпламатаў, яго прыняцце перашкодзіць пачатку перамоў аб уступленні Грузіі ў Еўрапейскі Саюз.

ПР/юл