Беларуская Служба

Пуцін пагражае ядзернай зброяй і фальсіфікуе гісторыю Другой сусветнай вайны

09.05.2024 11:58
Расійскія стратэгічныя сілы заўсёды знаходзяцца ў гатоўнасці, заявіў Уладзімір Пуцін падчас Парада Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве.
, 9  2024
Масква, 9 траўня 2024PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Гэта трэцяе святкаванне Дня Перамогі над нацысцкай Германіяй у Расіі за час уварвання ва Украіну і другое пасля таго, як Міжнародны крымінальны суд у Гаазе пастанавіў арыштаваць Уладзіміра Пуціна як ваеннага злачынцу.

Уладзімір Пуцін падчас выступу на Чырвонай плошчы абвінаваціў краіны Захаду ў фальсіфікацыі гісторыі Другой сусветнай вайны і паабяцаў расіянам мір ва ўсім свеце. — «Расія зробіць усё, каб не дапусціць глабальнага канфлікту. У той жа час мы не дазволім нікому пагражаць нам. Нашы стратэгічныя сілы заўсёды знаходзяцца ў баявой гатоўнасці», - падкрэсліў расійскі дыктатар.

У той жа час Уладзімір Пуцін вярнуўся да савецкай гістарычнай рыторыкі. Пачаткам Другой сусветнай вайны ён назваў 1941 год, калі немцы напалі на Савецкі Саюз, і заявіў, што Расія тры гады адна змагалася з нацыстамі. Ён не згадаў ні пра тое, што вайна пачалася з уварвання ў Польшчу ў 1939 годзе, ні пра тое, што Савецкі Саюз амаль два гады быў у саюзе з Трэцім Рэйхам.

ав