Беларуская Служба

У Італіі адкрыўся саміт G7: Украіне выдзеляць крэдыт на 50 млрд долараў

13.06.2024 14:21
Чакаецца, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпіша на саміце асобнае двухбаковае пагадненне аб бяспецы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.
    G7:     50
У Італіі адкрыўся саміт G7: Украіне выдзеляць крэдыт на 50 млрд долараўPAP/EPA/ETTORE FERRARI

Сустрэча лідараў Вялікай сямёркі пачалася сёння ў Італіі.

Выдзяленне Украіне крэдыту ў 50 млрд долараў пад заклад прыбытку ад замарожаных расійскіх актываў – гэта галоўнае пытанне на саміце Вялікай сямёркі. Сустрэчу прымае Італія, якая актуальна ўзначальвае працы групы.

Саміт праходзіць на курорце Борга Эньяцыя ў рэгіёне Апулія ў раскошным гатэлі.

Большая частка прыкладна 260 млрд долараў замарожаных актываў расійскага Цэнтрабанка знаходзіцца ў Еўрасаюзе. Дамоўленасць аб іх выкарыстанні была дасягнутая яшчэ да прыезду лідараў Вялікай сямёркі ў Італію. На саміце плануецца распрацаваць механізм ажыццяўлення гэтага плана.

Узровень бяспекі на маляўнічым курорце павышаны да максімуму. Згаданымі меркаваннямі быў прадыктаваны і выбар гэтага месца: кантраляваць маленькі горад нашмат прасцей, чым, напрыклад, такі буйны мегаполіс, як Рым.

На саміт запрошаныя такія краіны, як Індыя, Бразілія і ПАР, якія разам з Расіяй з'яўляюцца членамі абʼяднання БРІКС, а таксама лідары Алжыра, Іярданіі, Кеніі, Маўрытаніі (старшыні Афрыканскага саюза), ААЭ, Туніса, Турцыі і кіраўнікі шэрагу міжнародных арганізацый.

Чакаецца, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпіша на саміце асобнае двухбаковае пагадненне аб бяспецы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

вс