Беларуская Служба

Па інфармацыі палестынцаў, з 7 лістапада мінулага года ў сектары Газа загінула звыш 37 тыс чалавек

16.06.2024 16:39
Агулам пацярпелі 85 299 чалавек.
     .
Ізраіль вядзе артылерыйскія абстрэлы сектара Газа.Фота: Shutterstock/ Anas-Mohammed

Ад пачатку вайны ў сектары Газа загінулі прынамсі 37 337 палестынцаў. Пра гэта паведаміла мясцовае Міністэрства аховы здароўя. Паводле інфармацыі Мінздароўя, агулам пацярпелі 85 299 чалавек.

7 кастрычніка мінулага году палестынская арганізацыя ХАМАС напала на Ізраіль. Каля 1200 чалавек былі забітыя і больш за 200 выкрадзеныя. У адказ ізраільская армія пачала ваенную аперацыю ў сектары Газа, якая працягваецца дагэтуль.

IAR/нг