Беларуская Служба

Польшчa, Эстонія, Літвa і Латвія: «Усходні шчыт» павінен быць еўразвязаўскай ініцыятывай

27.06.2024 09:00
На саміце ў Бруселі лідары чатырох краін прадставяць асновы праекта ўзмацнення аховы мяжы ЕС з Расіяй і Беларуссю.
  .
Сцягі краін Балтыі.Clker-Free-Vector-Images/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнікі ўладаў Польшчы, Эстоніі, Літвы і Латвіі звярнуліся да Еўрасаюза з просьбай прафінансаваць будаўніцтва «Усходняга шчыта». Лідары чатырох краін накіравалі ліст па гэтай справе старшыням Еўракамісіі і Еўрапейскай рады, а сёння на саміце ў Бруселі прадставяць асновы праекта ўзмацнення аховы мяжы ЕС з Расіяй і Беларуссю. Тэму працягвае карэспандэнтка Польскага Радыё Бэата Пламэцка:

- «Усходні шчыт» павінен быць еўразвязаўскай ініцыятывай, пераконваюць лідары Польшчы і Балтыйскіх краінаў. Будаўніцтва абароннай інфраструктуры ўздоўж мяжы з Беларуссю і Расіяй – гэта адказ на неадкладную патрэбу абароны ад пагрозаў ваеннага і гібрыднага характару. Асабліва ў цяперашняй сітуацыі, калі ЕС стаў мэтай беспрэцэдэнтных дзеянняў Расіі пры падтрымцы ейных саюзнікаў, такіх як: міграцыйны ціск, дэзынфармацыя, сабатаж і кібератакі. Кіраўнікі ўладаў Польшчы, Эстоніі, Літвы і Латвіі пераконваюць, што калі дзеянні расійскага і беларускага рэжымаў не будуць спыненыя, то яны будуць абвастрацца.

IAR/аз

Прэм'ер Польшчы анансаваў стварэнне абарончай праграмы «Усходні Шчыт». Агульная цана  — больш за 2 млрд еўра

20.05.2024 11:11
Падпалкоўнік Кшыштаф Пшэпёрка заявіў, што заява Дональда Туска — «вельмі добрая навіна для нашага грамадства, для Польшчы»,