Беларуская Служба

Lufthansa набывае буйную еўрапейскую авіякампанію

04.07.2024 19:46
Паветраны флот цэлага канцэрну Lufthansa, улічваючы дачынныя авіякампаніі, налічвае 721 самалёт.
 Airbus A330-900neo  ITA Airways
Самалёт Airbus A330-900neo авіякампаніі ITA Airways прызямляецца ў Міжнародным аэрапорце Маямі commons.wikimedia.org/Mark Bess/CC BY-SA 2.0

Еўракамісія адобрыла пакупку 41% акцый італьянскай авіякампаніі ITA Airways германскай авіякампаніяй Lufthansa. Сума здзелкі складае 325 млн еўра. Авіякампаніі дамовіліся аб здзелцы яшчэ ў маі мінулага года, аднак павінны былі атрымаць адабрэнне Еўракамісіі.

ITA Airways – пераемнік нацыянальнага авіяперавозчыка Італіі Alitalia, які доўгія гады заставаўся праблемным і стратным. Alitalia не прыносіла прыбытку з 1999 года, італьянскім уладам неаднаразова даводзілася ўліваць у яе фінансавыя сродкі. У 2017 годзе авіякампанія аб'явіла аб банкруцтве, а ў 2020 годзе італьянскія ўлады прынялі рашэнне аб рэструктурызацыі Alitalia – стварэнні на яе аснове новай авіякампаніі меншага памеру. У наступным годзе ITA пачала працу. Авіяпарк ITA Airways налічвае 96 самалётаў.

Lufthansa – нацыянальны авіяперавозчык Германіі, найбуйнейшы авіяканцэрн Еўропы, які ўключае ў сябе і такія буйныя авіякампаніі, як Swiss International, Brussels Airlines і Austrian Airlines, і шэраг меншых авіяліній. Паветраны флот цэлага канцэрну, улічваючы дачынныя авіякампаніі, налічвае 721 самалёт.

вс