Беларуская Служба

У акупаваным Крыме гарыць газавы цэнтр, полымя бачна за некалькі дзясяткаў кіламетраў

07.07.2024 11:16
Чатырнаццаць населеных пунктаў засталіся без газазабеспячэння.
Аўдыё

Пажар у Алушце, як паведамляюць украінскія ведамствы, успыхнуў ноччу. Спачатку прагучаў выбух, затым у сацсетках з'явіліся запісы.

Як паведамляе МНС Расіі, на месцы працуюць пажарныя службы і леснікі, каб не дапусціць распаўсюджвання агню.

Чатырнаццаць населеных пунктаў засталіся без газазабеспячэння.

Таксама ў сацыяльных сетках зʼяўляюцца паведамленні аб тым, што перад пажарам у раёне пасёлкаў Малы Маяк і Вінаградны, размешчаных пад Алуштай, быў чутны магутны выбух. Казалі, што пажар пачаўся каля газавай магістралі, потым паведамлялася, што гарыць газаразмеркавальны цэнтр «Малы Маяк».

яс/IAR