Беларуская Служба

ЗША размесцяць у Германіі пускавыя ўстаноўкі ракет далёкага радыусa дзеяння

11.07.2024 12:01
Гаворка ідзе пра ўстаноўкі, якія дазволяць запускаць, у тым ліку ракеты «Тамагаўк» і звышгукавыя ракеты.
Ракета «Тамагаўк»By U.S. Navyderivative work: The High Fin Sperm Whale - Tomahawk_Block_IV_cruise_missile.jpg, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=10306425

Злучаныя Штаты Амерыкі размесцяць у Германіі пускавыя ўстаноўкі ракет далёкага радыусa дзеяння, гаворыцца ў сумеснай заяве абедзвюх краін. Гэта вынік дамоўленасцей, дасягнутых падчас саміту НАТА ў Вашынгтоне. Адначасова падкрэсліваецца, што разгортванне будзе «эпізадычным» і пачнецца ў 2026 годзе.

Гэта частка мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне абароннага патэнцыялу НАТА. «Калі план будзе цалкам рэалізаваны, сярод звычайных пускавых установак будуць і тыя, якія дазволяць запускаць ракеты «Тамагаўк» і звышгукавыя ракеты», – гаворыцца ў заяве.

Гэтыя ракеты маюць нашмат большы радыус дзеяння, чым тыя, што зараз разгорнуты ў Еўропе.

IAR/аз